З нагоды 275-годдзя з дня нараджэння Андрэя Тадэвуша Банавентуры Касцюшкі, вялікага сына беларускай зямлі, нацыянальнага героя ЗША і Польшчы распрацаваны юбілейны каляндар "Тадэвуш Касцюшка. Нарадзіўся я ліцьвінам" - 2021 года. Сумесны праект: ГРЫНТУР & Мемарыяльны музей-сядзіба імя Т.Касцюшкі.
Выказваем удзячнасць НЕМАГАЮ Мікалаю Мікалаевічу за дапамогу ў папаўненні фондавай калекцыі музея: карціна Таццяны Дольскай "Т.Касцюшка ў дзіцячым ўзросце" (2021г.) - падарунак Мікалая Мікалаевіча.
Вялікі дзякуй за супрацоўніцтва, за дапамогу ў захаванні гістарычнай спадчыны.
Разгледзім прапанову аб правядзенні сумесных творчых ініцыятыў.
2022 г. аб'яўлены ў Рэспубліцы Беларусь Годам гістарычнай памяці.