
Палац Пуслоўскіх (Косаўскі замак)- архітэктурны помнік сяр. XIX ст., пабудаваны па ініцыятыве Вандаліна Пуслоўскага.
Пачатак будаўніцтва палаца прыпадае на 1838 г., ён пабудаваны ў стылі неаготыкі: мае 12 зубчастых вежаў, кожная з якіх симвалізуе месяц года, 365 маленькіх, што адпавядае дням года, стрэльчатыя вокны і байніцы. Для будаўніцтва палаца цэгла была прывезена з-за мяжы і кожная цагліна была абгорнута ў асобную паперу, а для моцы сцен у раствор былі дабаўлены яйкі птушак і кроў жывёл.
Вакол палацу быў закладзены парк у некалькі дзясяткаў гектар, які складаўся з сотні экзатычных дрэў і кустоў, прывезеных з-за мяжы.
У палацы налічвалася каля ста пакояў, і ўсе яны былі непаўторныя: белы, чорны, срэбны, залаты,
шкляны, люстраны і інш.
У белым пакоі правіліся балі і падлога была ў ім з двайнога шкла, а пад ёй плавалі экзатычныя рыбкі.
У ружовым і блакітным - ішлі прыгатаванні да балю, а ў чорным пакоі ігралі ў карты, сцены і падлога ў ім былі выкладзены з чорнага мармуру. Замак сіметрычны і мае два крыла: у адным з іх знаходзілася мастацкая галерэя і бібліятэка, якая налічвала каля 10000 кніг, у другім - спальныя пакоі гаспадароў. Асабістай прыгажосцю палацу быў зімовы сад, у якім ганарова разгульваў леў-вартаўнік.
У канцы XIX ст. палац стаў спадчынай сына Вандаліна Пуслоўскага Лявона, які жыў за мяжой,
а ў палац прыязджаў толькі ўлетку, тут праводзіліся балі і гулялі ў азартныя гульні.
І аднойчы, праіграўшы вялікую колькасць грошай, Лявон вымушаны быў прадаць палац за бясцэнак
(кан. XIX ст.).
З таго часу палац стаў пераходзіць ад аднаго ўладальніка да іншага.
У часы першай сусветнай вайны палац быў разрабаваны і часткова разбураны.
У " польскія часы " тут была сельскагаспадарчая школа, а ў часы Вялікай Айчыннай вайны палац разам з прыгожым паркам згарэў.
У пасляваенныя гады палац, які застаўся без даху, паступова разбураўся, каб надаць яму першапачатковы выгляд з 2008 г. у ім вядуцца рэстаўрацыйныя работы па яго аднаўленню.