Тадэвуш Касцюшка - славуты ў свеце ўраджэнец Беларусі.

Паходзіў Тадэвуш Касцюшка з старадаўняй небагатай беларускай шляхты, якая валодала з 1509г. невялікім маёнткам Сяхновічы ў Берасцейскім ваяводстве, і якая мела свой герб і імянную пячатку.

ІМЯ. Часцей вядомы пад сваім другім імем - Тадэвуш, аднак сустракаецца і поўная форма яго імя, атрыманага пры хрышчэнні - Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка-Сяхнавіцкі.

МЕСЦА НАРАДЖЭННЯ. Урочышча Марачоўшчына ў Івацэвіцкім раёне.

ДАТА НАРАДЖЭННЯ. 1746/02/04 г.

Хрышчэнне здзейснена 12.02.1746г. святаром Раймундам Корсакам у Косаўскім касцёле Святой Тройцы.

АДУКАЦЫЯ. Да 9-гадовага ўзросту, як і ўсе дзеці шляхты, навучаўся дома. З 9 гадоў - у школе каталіцкага манаскага ордэна піяраў у мястэчку Любяшоў (цяпер Украіна). У 1765г. залічаны ў Варшаўскі кадэцкі корпус. У 1769г. пасланы як каралеўскі стыпендыят у Францыю, дзе ў Парыжы вывучаў ваенна-інжынерную справу і наведваў заняткі ў Акадэміі жывапісу і скульптуры. Валодаў пяццю мовамі, іграў на фартэпіяна і сам складаў музыку.

ВАЕННАЯ КАР'ЕРА. Паспяховай была яго кар'ера ў Амерыцы. У 1783г. Кангрэс прысвоіў Т.Касцюшку званне брыгаднага генерала ЗША. Сваім вайсковым майстэрствам Т.Касцюшка праславіўся і ў Рэчы Паспалітай, якая мела дзве арміі - каронную (польскую) і літоўскую (Вялікага Княства Літоўскага). У польскую армію Касцюшка быў залічаны ў 1790г. і праз два гады атрымаў званне генерал-лейтэнанта. У час паўстання 1794г. народаў Польшчы і Княства Літоўскага, якое ўзначаліў "генерал дзвюх армій", Касцюшка быў абвешчаны ў Кракаве Найвышэйшым Начальнікам усіх узброеных сіл Рэчы Паспалітай.

УЗНАГАРОДЫ І ПРЫЗНАННЕ. Заслугі Т.Касцюшкі былі высока ацэнены яшчэ пры яго жыцці. Ён атрымаў ганаровае амерыканскае і французскае грамадзянства. Узнагароджаны ў ЗША ордэнам Цынцынаці, а ў Рэчы Паспалітай - "Віртуці Мілітары". Пазней быў абвешчаны Нацыянальным героем Польшчы і Злучаных Штатаў Амерыкі.

1794г. 24 сакавіка Касцюшка абвясціў Акт паўстання. 4 красавіка адбылася першая буйная бітва паміж паўстанскай арміяй і царскімі войскамі пры вёсцы Рацлавіцы пад Кракавам, якая закончылася перамогай паўстанцаў.

 10 кастрычніка адбылася рашучая бітва пад Мацяёвіцамі (паблізу Варшавы). Армія паўстанцаў была разбіта,  Касцюшка быў паранены. З 1794 г. па 1796 г. знаходзіўся ў Петрапаўлаўскай крэпасці.  Пасля смерці Кацярыны II яе сын Павел I дараваў свабоду Т. Касцюшку.

ДАМЫ СЭРЦА. У сваім жыцці генерал не стварыў сям'і. Яго першае каханне - Людвіка Сасноўская - дачка ваяводы Ю.Сасноўскага.

Аднак бацька Людвікі не жадаў і слухаць аб шлюбе дачкі з бедным шляхціцам. Не атрымаўся і план Касцюшкі выкрасці каханую дзяўчыну, якую без яе згоды выдалі замуж за князя Юзэфа Любамірскага.

Ва ўзросце 44 гадоў ён пакахаў Тэкля Журоўскую. Аднак зноў бацькі дзяўчыны былі супраць шлюбу.

СМЕРЦЬ. Яго сэрца спынілася ў 10 гадзін вечара 15 кастрычніка 1817 года ў доме сябра Цэлтнера (горад Салатурн, Швейцарыя).

ПАМЯЦЬ. У свеце налічваецца звыш 200 помнікаў Т. Касцюшку. Яго імя носіць найвышэйшая кропка Аўстралійскага кантынента і горад у ЗША. Помнікі Т.Касцюшкі ўстаноўлены ў многіх гарадах ЗША (Філадэльфія, Вашынгтон, Саратога і інш.).

Беларусь таксама ўвекавечыла памяць пра свайго вялікага сына. Існуе пасёлак Касцюшкава ў Магілёўскай вобласці.

У гарадах: Гродна, Жабінка, Косава, Івацэвічы існуюць вуліцы імя Т. Касцюшкі.

У 2004 годзе было ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнага музея-сядзібы Т.Касцюшкі ў Марачоўшчыне (Івацэвіцкі раён, Брэсцская вобл.)

 

Вобраз Т.Касцюшкі ў люстэрку эпохі.mp4 (file://HOME-PC/Users/Lenovo/Desktop/Вобраз%20Т.Касцюшкі%20ў%20люстэрку%20эпохі.mp4)

 

Навiны

2017 Мемориальный музей-усадьба имени Т. Костюшко