У 1987 годзе ў Мерачоўшчыне быў устаноўлены першы камень з памятнай таблічкай, які стаў сведкам таго, што менавіта ў гэтым краі нарадзіўся Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка. У 1999 годзе быў устаноўлены новы камень з барэльефам Т. Касцюшкі. А праз 4 гады, у 2003 годзе пачаліся археалагічныя раскопкі, у выніку якіх быў знойдзены фундамент і падвальнае памяшканне, якія захаваліся з пачатку 18 стагоддзя. І вось на гэтым фундаменце і пачалася будоўля сядзібы па літаграфіям Напалеона Орды і Міхаіла Кулешы. Будоўля працягвалася ўсяго сем з паловай месяцаў. І ўжо 23 верасня 2004 года адбылося адкрыццё дома-музея Т. Касцюшкі. З моманту адкрыцця музей наведала звыш 100 тысяч жыхароў розных краін свету.

FaLang translation system by Faboba
2016 Мемориальный музей-усадьба имени Т. Костюшко